19 снежня 2022 года напярэдадні зімніх канікул ва ўстанове адукацыі праведзена тэматычная агульнашкольная лінейка “Бяспечныя канікулы”. Навучэнцам нагадалі пра неабходнасць захоўваць правілы бяспечных паводзін у зімні перыяд, у перыяд зімніх канікул: мерам пажарнай бяспекі, правілам паводзін у час удзелу ў навагодніх мерапрыемствах ва ўстанове адукацыі, дома і ў іншых месцах масавага скаплення людзей, бяспечным паводзінам на лёдзе (вадзе), на вуліцах і дарогах, у быце. Класныя кіраўнікі дадаткова правялі з дзецьмі навучанне правілам бяспечных паводзін у зімні перыяд.