Інфармацыйна-адукацыйны праект "ШАГ". 21.12.2022 г. у рамках тэматычнага блока "Я і Малая радзіма" для вучняў 5 і 7 класаў была праведзена класная гадзіна ў музеі па тэме "Нам памяць захавала..." У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з экспанатамі музея. Асаблівая ўвага была звернута на матэрыялы аб земляках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія сабралі члены клуба "Пошук" пад кіраўніцтвам Надзеі Міхайлаўны Мацюк. З матэрыялаў экспазіцыі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны" школьнікі даведаліся аб ахвярах Свіслаччыны ў час вайны. Класны кіраўнік Русак Н.Р. расказала аб месцах ушанавання памяці загінуўшых у нашым раёне. Пасля абмеркавання атрыманай інфармацыі пяцікласнікі і сямікласнікі вырашылі сабраць звесткі пра сваіх родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.