26 снежня, у першы дзень зімовых канікул, для навучэнцаў 1-4, 5-9 класаў прайшла спартландыя “Вясёлыя старты”. У ходзе мерапрыемства школьнікі ўдзельнічалі ў розных спартыўных конкурсах: “Бег са скакалкай”, “Пераправа з абручамі”, “Хакеісты”, “Трапны стралок”. Самымі хуткімі і спрытнымі былі Гаеўская Віка, Барэль Мілана, Нарэўская Беатрыса. Усе засталіся вельмі задаволеныя.