Напярэдадні зімовых канікул для навучэнцаў 1-4, 5 класаў былі праведзены ўрокі бяспекі “Правілы паводзін у зімовы перыяд”. Школьнікі пазнаёміліся з правіламі паводзін у час правядзення навагодніх мерапрыемстваў, аб небяспечнасці прымянення піратэхнічных вырабаў. З дапамогай ілюстрацый і плакатаў “Калі ты праваліўся пад лёд”, “Асцярожна, ледзяшы!”, “Першая дапамога пры абмаражэнні” вучні разам з настаўнікам АБЖ Шыдлоўскай Ж.П. склалі алгарытм дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях. Каб адпачынак быў прыемным, бяспечным, неабходна забяспечваць выкананне правіл бяспечных паводзін.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.