21.01.2022 г., у шосты школьны дзень, вучні 5 - 9 класаў наведалі мерапрыемства "Новае пакаленне - новыя прафесіі". Знаёмства з сучаснымі прафесіямі прайшло ў форме вуснага журнала. Затым навучэнцы прынялі ўдзел у дзелавой гульні, дзе ўявілі сябе супрацоўнікамі фірмы па выпуску мабільных тэлефонаў. Пабывалі ў ролі менеджэраў розных узроўняў.