28 студзеня ў рамках шостага школьнага дня была праведзена конкурсная праграмма “Сям’я – шчаслівая планета”. Удзельнічалі вучні 1-4 класаў і іх бацькі.Дзеці з добрым настроем "будавалі" цёплы дом, у якім усім членам сям'і будзе ўтульна, "разганялі хмары", якія пагражалі дабрабыту сям'і, удзельнічалі ў відэавіктарыне, складалі прыказкі. Закончылася мерапрыемства песняй "Маленькая краіна". Усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя. І вучні, і бацькі зрабілі вывад, што сям'я - гэта асобная планета са сваімі традыцыямі.