0
23 лютага 2023 года ў ДУА “Грынкаўская базавая школа“ ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні (забеспячэнне энергетычнай бяспекі краіны)”. На мерапрыемства быў запрошаны Сіцько Сяргей Анатольевіч, галоўны энергетык СУП "ВМК-АГРА". У ходзе ШАГа 1 вучні 8-9 класаў адзначылі, што 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі ў гэты дзень прынята віншаваць і паважаць тых, хто мужна змагаўся, абараняючы Айчыну, і быць удзячнымі тым, на каго ў мірны час ускладзены ганаровы абавязак па абароне Радзімы. Навучэнцы ўспомнілі, якія віды электрастанцый ёсць у свеце і якія працуюць у нашай краіне.
У ходзе ШАГа 2 вучні разважалі аб перавагах і недахопах кожнага віду электрастанцый. Пры абмеркаванні блока “Беларусь: энергетыка сучаснасці і будучыні” вучні выказвалі свае думкі наконт будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь, успаміналі прафесіі, звязаныя з энергетычнай галіной, пералічвалі ўстановы адукацыі, дзе рыхтуюць спецыялістаў для дадзенай галіны. У блоку “Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага” навучэнцы прыводзілі прыклады нерацыянальнага расходавання энергіі, успаміналі мерапрыемствы, якія праходзілі ва ўстанове адукацыі (класныя і інфармацыйныя гадзіны, энергамарафон, час Зямлі і інш.). Дзеці выказвалі свае меркаванні наконт мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нашай краіне і за яе межамі і звязаны з эканоміяй электраэнергіі. Расказалі, як у сям’і атрымліваецца менш плаціць за электраэнергію ў дамашніх умовах. Была арганізавана работа па выпуску лістовак па энергазберажэнні і экалогіі.
У ходзе ШАГа 3 вучні прыйшлі да высновы, што толькі агульнымі намаганнямі, дзякуючы граматным дзеянням кожнага жыхара рэспублікі можна дасягнуць значнай эканоміі электраэнергіі і ўнесці свой уклад у энергетычную бяспеку краіны. Пасля праведзенага занятку навучэнцы вырашылі распаўсюдзіць лістоўкі сярод мясцовы жыхароў.