2 сакавіка ў 1 класе прайшоў адкрыты ўрок матэматыкі па тэме "Складанне і адніманне ў межах 20". Вучні адправіліся ў матэматычнае падарожжа на розных відах транспарту: аўтобусе, цягніку, самалёце,аўтамабіле.На ўроку школьнікі рашалі прыклады і задачы,удзельнічалі ў матэматычных гульнях. Пашыралі веды пра наземны і паветраны транспарт і як сябе паводзіць у ім. Выканаўшы ўсе заданні, вучні паспяхова замацавалі атрыманыя веды.