Гринковская базовая школа » Учителю » Інтэрактыўная гульня “Родным краем ганаруся”.

 
 
 

Інтэрактыўная гульня “Родным краем ганаруся”.

Автор: admin от 15-03-2023, 15:41, посмотрело: 228

0
Інтэрактыўная гульня “Родным краем ганаруся”. Інтэрактыўная гульня “Родным краем ганаруся”. Інтэрактыўная гульня “Родным краем ганаруся”. 15.03.2023г. настаўнік беларускай мовы і літаратуры Астапчык Н.У. правяла інтэрактыўную гульню “Родным краем ганаруся”. У цікавай форме прайшло вандраванне па старонках гісторыі і сучаснасці нашай Радзімы. Юныя грамадзяне паглыбілі веды пра Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыю. Абмеркавалі пытанні важнасці існавання Канстытуцыі і пашпарта ў любой краіне. Вялікі блок пытанняў датычыўся дзяржаўнай сімволікі. Нікога не пакінулі абыякавымі вершы пра Беларусь і яе сімвалы, якія прагучалі з вуснаў нашых навучэнцаў. Пад час інтэрактыўнай гульні вучням былі прапанаваны намінацыі: “Дзяржава і яе сімвалы”, “Зямля Беларусі – краіна герояў”, “Культурная спадчына”, “Каменны летапіс”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Песняры”, “У свеце народных традыцый”, “Крок у будучае”. Кожная каманда па чарзе выбірала намінацыю і адпаведна пытанне з азначанай колькасцю балаў (ад 10 да 90). Пераможцы атрымалі ўзнагароды.

Категория: Учителю, Ученику, Родителям, Внеклассное мероприятие, Гражданско-патриотическое воспитание, Инновационная деятельность

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.