24 сакавіка 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшла святочная агульнашкольная лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІІ чвэрці 2022/2023 навучальнага года. На лінейцы дырэктар установы Парамонава Н. І. падвяла вынікі чвэрці, адзначыла поспех вучняў у спартыўных спаборніцтвах, паспяховы ўдзел у конкурсе “Здравствуй, мир!”, у раённых спаборніцтвах па шашках і шахматах і інш. Таксама была засяроджана ўвага на неабходнасць захавання правілаў бяспечных паводзін у час вясенніх канікул. Намеснік дырэктара Савоська М.А. паведаміла аб плане работы ўстановы адукацыі на вясенніх канікулах.