25 сакавіка, у шосты дзень, у Грынкаўскай базавай школе прайшоў Дзень узаемадзеяння з сям'ёй. Вучні 1-4 класаў разам з бацькамі сталі ўдзельнікамі творчай майстэрні "Сувенір для сябра". Дзеці і дарослыя праявілі творчасць і фантазію ў час вырабу велікоднай паштоўкі. Усім вельмі спадабалася сумеснае мерапрыемства.