25 сакавіка вучні 5-9 класаў сабраліся разам з бацькамі ў сямейным кафэ "Наша дружная сям'я". У пачатку мерапрыемства было адзначана, што сям'я - самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Вельмі важна ведаць свой радавод, каб не перарывалася сувязь паміж пакаленнямі. У ходзе мерапрыемства вучні і бацькі склалі і растлумачылі прыказкі пра важнасць і значэнне сям'і для шчаслівага жыцця. На промнях сонца напісалі сваіх родных і блізкіх, "пабудавалі" дом сваёй мары, размеркавалі абавязкі ў сям'і. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў вучняў каштоўнасных адносін да сям'і і бацькоў.