1 красавіка для вучняў 5-9 класаў Грынкаўскай базавай школы прайшло мерапрыемства "Беларусь і Расія: агульная гісторыя,культура,лёс", прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся, што дае Саюзная дзяржава грамадзянам Беларусі і Расіі. Вызначылі, што краіны-суседкі звязвае не толькі гістарычнае мінулае, але і сучаснасць. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні аб сяброўскіх адносінах дзвюх краін.