29 красавіка, у дзень Пазітыву, для навучэнцаў 1-4 класаў прайшло займальнае падарожжа ў Краіну ветлівасці і дабрыні. Дзеці вучыліся, як правільна паводзіць сябе ў грамадскіх месцах, як здзяйсняць добрыя ўчынкі, праяўляць ветлівасць.Вучні ўспаміналі прыказкі, спявалі песні, гулялі ў гульні і інсцэніравалі гульнявыя сітуацыі аб дабрыні.