Дзень беларускага пісьменства. У першую суботу верасня для вучняў пачатковых класаў Грынкаўскай базавай школы была праведзена гульнявая праграма "Ведаю роднае слова". У ходзе гульні вучні выконвалі розныя заданні: адгадвалі загадкі і рэбусы, былі ў ролі "перакладчыкаў", разыгрывалі дыялогі і гулялі ў беларускую гульню "Маша". Вучні яшчэ раз успомнілі сімволіку сваей краіны і выказалі словы пра тое, што вельмі важна ведаць і шанаваць сваю родную мову.