2 верасня, у шосты школьны дзень, які быў прысвечаны Дню беларускага пісьменства, вучні 5-9 класаў Грынкаўскай базавай школы прынялі ўдзел у інтэлектуальным квізе "Па старонках беларускага пісьменства". Рабяты ўспомнілі імёны і біяграфіі выдатных людзей, з якімі звязана ўзнікненне пісьменства на беларускіх землях, адказалі на гістарычныя пытанні, прадоўжылі прыказкі і прымаўкі. Таксама даведаліся, што ў Полацку ёсць помнік літары"Ў" і музей кнігадрукавання. Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў пра гісторыю беларускага пісьменства.