У рамках тыдня, прысвечанага Дню народнага адзінства, для вучняў пачатковых класаў Грынкаўскай базавай школы была праведзена гульнявая праграма "Сіла краіны - у адзінстве народа". У ходзе мерапрыемства вучні яшчэ раз успомнілі пра афіцыйныя сімвалы Беларусі. Школьнікі чыталі вершы, разважалі, у чым жа заключаецца адзінства народа. Таксама вучні даведаліся пра дасягненні краіны, знакамітых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё дзяржавы. Назвалі самыя вядомыя прадпрыемствы, фабрыкі і заводы нашай краіны, успомнілі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У канцы гульні вучні размясцілі на карту Беларусі кляновыя лісточкі са словамі пажаданняў, яны жадалі нашай краіне росквіту, незалежнасці, міру.