15 верасня для вучняў 2-4 класаў Грынкаўскай базавай школы прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Дзеці выконвалі розныя заданні, звязаныя з гістарычным мінулым роднага краю і яго сучаснасцю, складалі і тлумачылі прыказкі пра Радзіму і родную мову. Актыўны ўдзел прынялі вучні ў конкурсе чытальнікаў вершаў "Беларусь мая сінявокая", у якім 1 месца заняла Гаеўская Вікторыя, 4 клас, 2 месца - Пелеш Александр і Несцер Кірыл, 4 клас, 3 месца - Дзюрбаш Ульяна, 3 клас.