16 верасня, у шосты школьны дзень, вучні Грынкаўскай базавай школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню народнага адзінства. Школьнікі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам і памятнага знака на месцы гібелі лётчыкаў. Для вучняў 5-9 класаў быў арганізаваны паказ кінафільма "На другім беразе", знятага кінастудыяй "Беларусьфільм". Падзеі фільма адбываюцца ў 1925 годзе ў Заходняй Беларусі і яскрава паказваюць імкненне беларускага народа захаваць сваю культуру і самабытнасць. Пасля прагляду фільма ў школьнікаў засталося шмат незабыўных уражанняў.