28.09.2023 у выхаванцаў дашкольнай групы прайшоў занятак па канструяванні з паперы "Асенні лісцік". Дзеці пазнаёміліся з паслядоўнасцю работы над новым вырабам, вучыліся выконваць вусныя інструкцыі выхавальніка. Займаючыся вырабам асенняга лісціка, дашкольнікі развівалі дробную маторыку рук, вакамер пры рабоце з паперай. Занятак садзейнічаў выхаванню ў дзяцей цікавасці да канструявання з паперы.