18 кастрычніка вучнямі 8 класа быў наведзены парадак ля памятнага знака, які быў устаноўлены на месцы крушэння штурмавіка ІЛ-2. Памяць аб загінуўшых лётчыках экіпажа 136-га штурмавога авіяцыйнага палка 16-й Паветранай Арміі Першага Беларускага фронта, малодшага лейтэнанта Фецісенка Д.С. і паветранага стралка, яфрэйтара Плыгуна М.П., якія знайшлі апошняе прыстанішча на грынкаўскай зямлі, свята захоўваецца школьнікамі і жыхарамі вёскі.