09.11.2023 у рознаўзроставай інтэграванай дашкольнай групе прайшоў занятак па адукацыйнай вобласці "Элементарныя матэматычныя уяўленні" па тэме "Сям'я квадратаў". Дзеці пазнаёміліся з утварэннем ліку 4, замацавалі ўяўленні пра квадрат, удасканальвалі ўменне класіфікаваць фігуры паводле велічыні, колеру. Заданні, якія выконвалі дашкольнікі, былі накіраваны на фарміраванне ўмення арыентавацца на лісце паперы, знаходзіць падабенства і адрознення прадметаў, распазнаваць форму па знешнім выглядзе аб'екта. Занятак дзецям вельмі спадабаўся.