2 снежня, у шосты школьны дзень, з мэтай фарміравання прававой культуры для вучняў 1-4 класаў Грынкаўскай базавай школы была арганізавана інтэрактыўная гульня "Правы дзяцей ад А да Я". Падчас мерапрыемства, выконваючы заданні ў гульнявой форме, дзеці даведаліся пра законы, якімі ўстаноўлены правы дзяцей, ўспомнілі і назвалі свае правы. На творчым этапе з дапамогай малюнкаў вучні паказалі, як яны бачаць свае правы. Мерапрыемства было цікавым, пазнавальным і садзейнічала замацаванню ведаў школьнікаў пра правы дзяцей.