


Школьнікі ўспомнілі, што такое правы і абавязкі, пазнаёміліся з дакументамі, якія датычацца абароны правоў дзяцей. У групах абмеркавалі прававыя сітуацыі і вызначылі, якія правы ў іх парушаны. Цікавасць у вучняў выклікалі трэнінгавыя заданні. На занятку былі выкарыстаны матэрыялы дзіцячага прававога сайта. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню ўзроўню прававой культуры навучэнцаў.